У Беларусі ўжо падрыхтавана 1600 хаўс-майстроў — спецыялістаў па комплексным абслугоўванні і эксплуатацыі шматкватэрных жылых дамоў, паведаміў на прэс-канферэнцыі 12 жніўня ў Мінску міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Шорац. 

Паводле яго слоў, такія спецыялісты могуць выконваць працу электрыка, слесара-сантэхніка, маляра і цесляра. 66% майстроў працуе ў Мінску. 

«Мы даўно гэтую працу праводзілі і пераканаліся, што, навучыўшы спецыяліста і замацаваўшы яго за групай дамоў, маем добры эфект. Людзі ведаюць, што за майстар выконвае ўсе работы, і гэтым паляпшаецца якасць абслугоўвання жылога фонду. Больш таго, павялічваецца зарплата спецыялістаў і па выніках першага года складае 7,2-7,5 млн рублёў у месяц. Людзі трымаюцца за сваю працу, людзі яе любяць, цякучасць кадраў спынілася, жыхары ведаюць гэтых людзей і звяртаюцца да іх. Хаўс-майстар зацікаўлены выконваць сваю працу якасна, таму што ён разумее, што ніхто іншы не прыйдзе і не пераробіць работу», — сказаў кіраўнік ведамства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?