Паводле паведамленняў газеты Daily Mail, жыхарка Лондана стала першым у Брытаніі уладальнікам кланаванага сабакі.

Міні-Віні на фота, здаецца, злева, фота Daily Mail.

Міні-Віні на фота, здаецца, злева, фота Daily Mail.

Міні-Віні на фота, здаецца, злева, фота Daily Mail.

Міні-Віні на фота, здаецца, злева, фота Daily Mail.

Такса па мянушцы Міні-Віні атрымала генетычны код ад 12-гадовага сабакі Віні, які таксама жыве ў доме Рэбекі Сміт, і быў кланаваны ў Паўднёвай Карэі.

Кланаванне сабакі каштавала 90 тысяч даляраў, аднак Сміт гэта не каштавала нічога, так як яна стала пераможцай конкурсу.

«Яны настолькі падобныя, што спяць аднолькавую колькасць гадзін і адначасова ўстаюць раніцай», — кажа гаспадыня кланаванага сабакі. Некалькі месяцаў таму навукоўцы ўзялі часцінкі скуры ў Віні, пасля чаго стварылі генетычна падобны эмбрыён.

У Брытанію з Паўднёвай Карэі Міні-Віні даставілі толькі праз пяць месяцаў пасля нараджэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?