Беларусь з’яўляецца лідэрам сярод краін СНД па адноснай колькасці карыстальнікаў сеткі Інтэрнэт, сведчаць даныя штогадовага «Даклада аб развіцці чалавека», які быў падрыхтаваны Праграмай развіцця ААН.

У Беларусі на адну тысячу насельніцтва прыпадае 347 карыстальнікаў сусветнай камп’ютэрнай сеткі. У дзвюх іншых найбольш тэхналагічна развітых краінах СНД гэты паказчык значна ніжэйшы: Расія (152) і Украіна (97).

Па колькасці карыстальнікаў Інтэрнэта на тысячу насельніцтва Беларусь апярэджвае такія краіны Цэнтральна‑еўрапейскага рэгіёну, як Балгарыя, Венгрыя, Польшча, Румынія і Чэхія.

Паводле БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0