Панды-трайняты з'явіліся на свет у сафары-парку кітайскага горада Гуанчжоу, паведамляюць інфармагенцтвы.

З моманту з'яўлення на свет медзведзянятаў прайшло ўжо два тыдні. Трайняткі адчуваюць сябе добра. Адразу пасля нараджэння іх змясцілі ў інкубатар і забяспечылі інтэнсіўны догляд, бо саслабленая пасля родаў панда па мянушцы «Цзюйсяо» («Усмешка хрызантэмы») не магла паклапаціцца пра нованароджаных самастойна.

Вялікія панды, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, рэдка нараджаюць у няволі, а выжывальнасць іх нашчадкаў у першыя месяцы вельмі нізкая. За апошнія 50 гадоў у свеце нарадзіліся больш за 400 панд. Сярод іх былі тры трайні, аднак у кожнай з іх адно ці два дзіцяняты ня выжывалі. Такім чынам, медзведзяняты, што з'явіліся на свет у Гуанчжоу, пакуль адзіныя ў гісторыі панды-трайняткі, якія выжылі.

Ва ўмовах дзікай прыроды жывуць 1,6 тыс. панд. Пераважна яны жывуць у горных лясах паўднёва-заходняй правінцыі Сычуань, дзе расце шмат бамбука, маладыя парасткі якога з'яўляюцца для іх асноўным ласункам. Яшчэ каля 180 панд ўтрымліваюцца ў вальерах розных гадавальнікаў і заапаркаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?