Пра гэта кіраўнік Расіі заявіў сёння, 14 жніўня, выступаючы ў Ялце (Крым) перад дэпутатамі расійскай Дзярждумы.
ria.ru
«Мы заслужылі, каб сустрэцца ў Крыме», — сказаў ён, зазначыўшы, што ўкраінскія палітыкі шмат бралі з Крыма, але мала давалі.
«Цяпер пенсіі ўзнятыя ў два разы», — сказаў расійскі кіраўнік. «Крым павінен стаць мерылам прымірэння», — зазначыў Пуцін.
«На паўднёвым усходзе [Украіны] разыгралася маштабная гуманітарная катастрофа», — падкрэсліў ён.
Па словах прэзідэнта РФ, Расія ўважліва сочыць за тым, што адбываецца ў суседняй краіне. «Будзем ўсё рабіць, што ад нас залежыць, для таго, каб гэты канфлікт быў спынены як мага хутчэй, каб ва Украіне перастала ліцца кроў», — сказаў Пуцін.
Кажучы пра санкцыі, Пуцін заявіў, што гэта падтрымка айчынных вытворцаў. «Мы павінны абуладкаваць сваю краіну і не разрываць сувязі са знешнім светам, але не забываць пра свае інтарэсы».
Зараз Пуцін будзе адказваць на пытанні дэпутатаў. У прыватнасці, кіраўнік Дзярждумы Нарышкін заявіў, што прававая сістэма Украіны дэградуе.
Кіраўнік КПРФ Зюганаў, у прыватнасці, заявіў: «Уся свора, якая захапіла ўладу ў Кіеве, не здолела супраціўляцца».
Зюганаў падзякаваў Пуціну за стварэнне ў «Артэку» прэзідэнцкага лагера і жорсткую пазіцыю ў дачыненні да Захаду. «Амерыканцы паставілі задачу захапіць еўрапейскі рынак», — кажа ён.