Аддзелам мытных расследаванняў Брэсцкай мытні распачаты адміністрацыйны працэс па факце незаконнага ўвозу з-за мяжы грамадзянкай Казахстана буйной партыі вырабаў са срэбра.
Як паведамілі ў прэс-групе мытні, 13 жніўня ў пункце мытнага афармлення «Брэст-Цэнтральны» 45-гадовая жыхарка горада Алма-Ата, якая ехала ў цягніку Варшава — Масква, падала ў сваёй мытнай дэкларацыі звесткі пра 124 срэбныя кулоны, ланцужкі і іншыя прадметы біжутэрыі.
Пры гэтым у яе асабістых рэчах падчас мытнага агляду было знойдзена яшчэ больш за 4 тыс. срэбных ювелірных вырабаў агульнай вагой 17 кг, якія канфіскаваныя.
Прызначаная таваразнаўчая экспертыза вызначае іх кошт. Грамадзянка Казахстана не затрымоўвалася.