Аляксандр Лукашэнка абяцае паступовае павышэнне заробкаў настаўнікам. Пра гэта ён заявіў сёння ў час размовы з працоўным калектывам Бярозаўскай ГРЭС.

«Мы нікуды не падзенемся ад павышэння заработнай платы настаўнікам», — адзначыў кіраўнік дзяржавы. Ён нагадаў, што пэўныя меры ўжо прымаліся ў адносінах да работнікаў дзіцячых садкоў.

«Думаю, што гэтага наўрад ці будзе дастаткова. Але для гэтага патрэбныя грошы ў бюджэце. Зараз ідзе аптымізацыя ўсёй структуры адукацыі. Таму паглядзім, што ў нас атрымаецца. Плюс дадамо настаўнікам пасля гэтага», — сказаў Лукашэнка.

Ён не стаў называць канкрэтныя лічбы, на якія будзе павышана зарплата, аднак запэўніў: «Па настаўніках будзем разбірацца і рухаць ім заробак». «У бліжэйшы час, думаю, у верасні, вы пачуеце пра гэта», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?