Ганна Шарэйка. Фота sovrep.gov.by.

Ганна Шарэйка. Фота sovrep.gov.by.

Як паведаміў прадстаўнік Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч, вынесена пастанова пра затрыманне дырэктара Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі, якая з’яўляецца членам савета рэспублікі.

«У сувязі з тым, што гэтая службовая асоба з’яўляецца членам савета рэспублікі і карыстаецца дэпутацкай недатыкальнасцю, матэрыялы, якія даказваюць яе датычнасць да здзяйснення супрацьпраўнага дзеяння, былі прадстаўлены ў вызначаным парадку на пазачарговую сесію савета рэспублікі», - адзначыў Кабаковіч.

Адразу паля гэтага адбылося затрыманне.

Пазачарговая сесія праходзіла 14 жніўня.

Дырэктарам Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі з’яўляецца Ганна Шарэйка. Яе вінавацяць у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі.

Ганна Шарэйка нарадзілася ў 1960 годзе ў в. Антопалье Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці. Скончыла Віцебскі ветэрынарны інстытут, Усерасійскі навукова-даследчы і тэхналагічны інстытут птушкагадоўлі. Кандыдат сельскагаспадарчых навук.

Працавала ў саўгасе «Слідчаны» Чашніцкага раёна, у аб’яднанні «Белсяльгастэхніка». Кар’еру на Віцебскай бройлернай птушкафабрыцы пачала з пасады аператара.

Узнагароджана ордэнам Пашаны, медалём «За працоўныя заслугі». Пераможца рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года-2008» у намінацыі «За высокі прафесіяналізм».

З’яўлялася членам пастаяннай камісіі савета рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы. У члены СР пятага склікання вылучалася ад Віцебскага, Гарадоцкага, Дубровенскага і Лёзненскага раёнаў.

Абіралася ў савет рэспублікі і чацвёртага склікання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?