Праблемы з доступам пачаліся каля 18:00, паведамляе сайт Хартыі'97. Наведвальнікі паведамлялі ў рэдакцыю, што не могуць зайсці на сайт і зь Беларусі, але пры выкарыстанні проксі (напрыклад, праз рэжым Opera Turbo або ананімайзеры) сайт быў даступны.

Пад блакаванне патрапілі кліенты byfly, Атлант Тэлекам, Космас ТБ, Velcom, МТС, Life, Белінфанэт і многіх іншых больш дробных інтэрнэт-правайдараў.

Расследаванне паказала, што блакіроўка ўстаноўленая на шлюзе дзяржаўнай сеткі перадачы даных «Белпак» (структурнае падраздзяленне РУП «Белтэлекам»), праз якую да інтэрнэту падключаныя астатнія правайдары. 

Рэдакцыі пакуль не ўдалося звязацца з прадстаўнікамі «Белтэлекама». Прычына блакавання невядомая.

Пасля 23.00 доступ аднавіўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0