МЗС Расіі патрабуе неадкладна спыніць агонь на Данбасе для бяспечнай дастаўкі гуманітарнай дапамогі.
Ведамства «настойліва заклікае бакі тэрмінова забяспечыць увядзенне рэжыму спынення агню» на Данбасе.
Пра гэта гаворыцца ў афіцыйнай заяве ведамства.
Расійскі бок настойвае на тым, што «гуманітарнаму канвою» неабходна гарантаваць бяспеку. Бо гуманітарная місія дапаможа палегчыць «цяжкую сітуацыю на ўкраінскім Паўднёвым Усходзе».
«Заклікаем супрацьлеглыя бакі ў цяперашні адказны момант праявіць належную палітычную волю для палягчэння бядотнага становішча жыхароў пацярпелага рэгіёну», — заяўляе МЗС.