Бэрнд Штанге

У 2008 годзе з удзелам нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе плануецца правесці «вельмі цікавыя, нават сенсацыйныя гульні». Пра гэта заявіў 28 лістапада на прэс‑канферэнцыі ў Мінску галоўны трэнер зборнай Бернд Штанге.

Паводле яго слоў, 26 сакавіка беларуская зборная павінна згуляць супраць аднаго з удзельнікаў чэмпіянату Еўропы 2008 года, а 26 жніўня — з адной з самых моцных зборных свету. Пры гэтым Б.Штанге не стаў называць канкрэтныя каманды да падпісання адпаведных кантрактаў, якія павінны быць заключаны на гэтым тыдні. «Гарантую, што гэта будуць вельмі цікавыя партнёры. Важна, што яны прыедуць у Мінск», — падкрэсліў галоўны трэнер.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, летам 2008 года Беларусь згуляе з нацыянальнымі зборнымі Турцыі і Аргенціны.

Апрача таго, паведаміў Б.Штанге, у лютым 2008 года зборная Беларусі «ў найлепшым складзе» плануе згуляць на турніры ў Паўднёвай Афрыцы.

Верагодным галоўны трэнер назваў і правядзенне ў чэрвені яшчэ аднаго таварыскага матчу перад чэмпіянатам Еўропы. Паводле слоў Б.Штанге, ён будзе прасіць зрабіць тыднёвую паўзу ў чэмпіянаце Беларусі, каб «згуляць спарынг, напрыклад, з Расіяй або Грэцыяй».

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0