28 лістапада ў праваслаўных вернікаў Беларусі пачаўся Калядны пост. Ён будзе цягнуцца 40 дзён да 7 студзеня (25 сьнежня паводле юльлянскага календара) – сьвята Нараджэньня Хрыстовага.
Калядны пост яшчэ завецца Піліпавым, паколькі ягоны пачатак выпадае на дзень памяці апостала Піліпа.
Паводле царкоўнага статуту хрысьціяне ў калядны пост павінны ўстрымлівацца ад мясной і малочнай ежы. Рыбу дазволена есьці ў суботы і нядзелі, а таксама ў дні царкоўных сьвятаў.
Суровасьць посту ўзмацняецца ў апошні тыдзень перад Нараджэньнем Хрыстовым, максымальна строгі пост прападае на 6 студзеня. Але абмежаваньні ў ежы не распаўсюджваюцца на дзяцей да 14 год, хворых, цяжарных жанчын і людзей сталага ўзросту.
Але галоўная сутнасьць посту – духоўнае самаўдасканаленьне, унутраны аналіз слабасьцяў.