Маскоўскі суд па просьбе пракуратуры прысудзіў неанацыста Максіма Марцінкевіча па мянушцы Цясак да пяці гадоў калоніі строгага рэжыму. Марцінкевіча ў трэці раз судзяць за распальванне міжнацыянальнай варожасці.

Суддзя Кунцаўскага суда Масквы Святлана Ухналёва пагадзілася з пракуратурай, якая прасіла для абвінавачанага 5 гадоў пазбаўлення волі.

Марцінкевіча прызналі вінаватым у распальванні нянавісці і варожасці з-за размяшчэння ў інтэрнэце экстрэмісцкіх ролікаў.

Цясак абвінавачваўся ў размяшчэнні ў верасні-кастрычніку 2013 на яго старонцы ў сацсетцы «Укантакце» трох відэаролікаў экстрэмісцкага зместу.

У студзені гэтага года Марцінкевіч, абвешчаны да таго часу ў вышук, быў затрыманы на Кубе і экстрадаваны ў Расію.

Адвакат асуджанага Мацвей Дзэн сказаў журналістам, што будзе абскарджваць прысуд. Абарона настойвала на тым, што ў дзеяннях Марцінкевіча адсутнічае склад злачынства. Сам Марцінкевіч прызнаваў, што размяшчаў два відэаролікі, але падкрэсліваў, што ніякага дачынення да мантажу або здымкі не меў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?