Каталікі сёння святкуюць Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі.

Раннія хрысціянскія помнікі ўтрымліваюць розныя і часцяком супярэчлівыя звесткі пра тое, дзе і як доўга жыла Маці Божая пасля заканчэння зямнога жыцця Хрыста. Таксама недакладныя звесткі пра смерць і пахаванне Маці Божай. У большасці тэкстаў згадваецца наступны сюжэт: пасля ўшэсця Ісуса Хрыста на неба Панна Марыя жыла ў Ерусаліме пад апекай і клопатам Яна Багаслова, тварыла малітвы ў чаканні сустрэчы з Сынам. За тры дні да скону Панны Марыі да яе з'явіўся архангел Гаўрыіл і абвясціў аб хуткім пераходзе да шчаснага Унебаўзяцця.

Найсвяцейшая Маці Божая паклікала ўсіх апосталаў, каб з імі развітацца. Яна завяшчала, каб цела яе пахавалі ў Гефсіманіі паблізу Ерусаліма, паміж трунамі яе бацькоў і Юзафа. На трэці дзень да месца пахавання Марыі прыйшоў апостал Тамаш, які не быў пры сконе Найсвяцейшай Панны. Пасля раскрыцця грабніцы выявілася, што рэшткі Маці Божай адсутнічаюць. Замест іх у грабніцы былі ружы.

Успаміну пра смерць Божай Маці Марыі і яе цялеснае ушэсце на нябёсы прысвечана святкаванне Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.

І хоць у яе Унебаўзяцце людзі верылі на працягу стагоддзяў, толькі толькі ў 1950 годзе папа Пій XII асаблівым дэкрэтам афіцыйна прыняў дагмат аб цялесным Ушэсці Маці Божай на неба. У гэтым дагмаце адбілася вера, якой спрадвеку прытрымлівалася царква.

У дзень Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі існуе традыцыя ў знак падзякі прыносіць першыя плады новага ўраджаю ў дар касцёлам і капліцам, прысвечаным ёй. Як і іншыя святы шанавання Божай Маці, у гэты дзень для вернікаў абавязкова наведванне імшы і здзяйсненне малітваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?