Кіраўніцтва парку адмаўляе журналістам у здымцы тэрыторыі — фатаграфіі прыйшлося рабіць нелегальна. Кіраўніцтва парку не дае каментароў — прыйшлося камунікаваць з простымі рабочымі.

Першы ў Мінску адкрыты аквапарк нам абяцалі пабудаваць да 2012 года. У будаўнікоў паўсталі праблемы з грунтавымі водамі, і працы зацягнуліся на год. У 2013 годзе павінна было адбыцца доўгачаканае адкрыццё.

У здачы аб'екта ў 2013 годзе было ўпэўнена і кіраўніцтва парку «Дрымлэнд». «Прымаем усе захады, каб хутчэй справіцца з праблемамі і адкрыць аквапарк. У гэтым сезоне будоўля ўсё ж фінішуе», — паведаміў тады намеснік начальніка дырэкцыі будуецца аб'екта Сяргей Багдановіч. Не фінішавала.

І вось, праз год, у Мінску з'явілася рэклама, якая паведамляе аб хуткім адкрыцці аквапарку. У сетцы Інстаграм сталі выкладвацца фатаграфіі моладзі, якая плёскаецца ў вадзіцы і загарае. Тым не менш, адкрыццё аквапарку зноў перанеслі. У рэкламным аддзеле «Дрымлэнда» назвалі новы тэрмін здачы аб'екта — красавік 2015 года.

Патлумачыць прычыны дзіўнага пераносу «Ежедневнику» адмовіліся, прыйсці на месца з фотакамерай не дазволілі. Аргументаў, што ў Інстаграме ўжо поўна фатаграфій аквапарку, не пачулі. Прыйшлося дзейнічаць правераным метадам — нелегальна.

На месцы былі толькі рабочыя. Тым не менш, вада ў басейне і рукавах-ручаях запоўненая. Аквапарк выглядае амаль гатовым. «Чаму аквапарк адкрыюць толькі праз год?», — пытаюся ў рабочага, які паліць. «Ананімна», — удакладняю, пасля недаверлівага погляду ў свой бок і паказваю журналісцкае пасведчанне. Працоўны кінуў цыгарэту на зямлю і пайшоў моўчкі працаваць.

Я знаходзіўся на тэрыторыі аквапарку нядоўга — трэба было хуценька адзняць пару дзесяткаў кадраў. Падняўся на адну з горак — і назад. У запасе ўжо былі фотаздымкі, зробленыя праз агароджу і з даху суседняга будынка. Я праходзіў міма ўжо знаёмага маўклівага будаўніка. «Тут дрэнна арганізавана праца — аквапарк гэтым летам павінен быў адкрыцца», — сказаў ён ціха і адвярнуўся. «А яшчэ сюды водзяць дзяўчат з начных клубаў, дні нараджэння адзначаюць — ім тут таўханіна не патрэбна», — кінуў ён услед.

Пакуль для простых смяротных аквапарк «не дабудаваны», хтосьці ў ім гарэзіць і не забываецца выкладваць фатаграфіі ў вольны доступ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?