На перакрыжаванні вуліц Багдановіча і Кісялёва ў Мінску з'явіўся памятны знак графу Каралю Яну Чапскаму.

Ян Чапскі — колішні мэр горада, уладальнік завода «Аліварыя». Сёлета заводу спаўняецца 150 год. Такім чынам бровар увекавечыў памяць былога гаспадара. Шыльда знаходзіцца на сцяне музея «Аліварыі».

На прэзентацыі памятнага знака прысутнічалі гендырэктар «Аліварыі» Дзяніс Шарсценнікаў і кіраўнік адміністрацыі Цэнтральнага раёна Алег Паскробка.

Бронзавую шыльду стварыў скульптар Павел Вайніцкі. Ён здзіўлены, што ў горадзе дагэтуль няма помніка выбітнаму мэру і спадзяецца, што імем Чапскага будзе названая адна з мінскіх вуліц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?