Падчас наведвання 15 жніўня Гродзенскай вобласці Аляксандра Лукашэнку праінфармавалі пра апошні этап уборкі зерневых, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы. 

У краіне ўжо намалочана звыш 9 млн тон зерня пры сярэдняй ураджайнасці 39,5 ц/га. Паводле слоў міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леаніда Зайца, праз тры-чатыры дні ўборка будзе завершаная поўнасцю. Зараз убіраецца збожжа ў паўночных раёнах Віцебскай вобласці. Дзе неабходна, ідзе перакідванне камбайнаў з гаспадаркі ў гаспадарку, з раёна ў раён.

Лукашэнка даў пазітыўную ацэнку ўборачнай кампаніі. «Мы сёння атрымалі 9 млн тон збожжа. Гэта небывалы ўраджай, гэта тое, што нам трэба. Плюс яшчэ 1,5 млн тон, як вы абяцаеце, зерня кукурузы — і мы поўнасцю пакрыем нашы патрэбы», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

У той жа час ён звярнуў увагу, што з палёў павінна быць убранае ўсё збожжа. «А то вы ведаеце, як звычайна бывае на вёсцы: 5% засталося, і кінулі. А 5% — гэта тое, чаго нам часам не хапае. Гэта хлеб. Яго трэба цяпер, не расслабляючыся, убраць, даціснуць», — падкрэсліў Лукашэнка.

Ён цікавіўся таксама станам пасеваў, сітуацыяй з уборкай бульбы і агародніны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?