Да апорных пунктаў падраздзяленняў Узброеных Сіл Украіны ў зоне правядзення антытэрарыстычнай аперацыі накіроўваецца падмацаванне.

Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры Мінабароны Украіны.

«Баявыя машыны, якія накіроўваюцца на ўсход Украіны, знятыя з працяглага захоўвання, над імі працавалі рамонтна-аднаўленчыя брыгады. З асаблівай дбайнасцю спецыялісты падышлі да падрыхтоўкі ваеннаслужачых падраздзялення», — гаворыцца ў паведамленні Мінабароны.

У складзе падраздзяленняў — вайскоўцы-кантрактнікі і вайскоўцы, закліканыя на ваенную службу па мабілізацыі.

«Яны добраахвотна выказалі жаданне адправіцца ў зону правядзення антытэрарыстычнай аперацыі. Большасць з іх — з усходу і поўдня краіны. Салдаты кажуць, што хочуць як мага хутчэй вызваліць Украіну ад расійскіх наймітаў і вярнуцца дадому», — гаворыцца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?