Міністр сацыяльнай палітыкі Украіны Людміла Дзянісава падпісала загад аб прызнанні грузу Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа гуманітарнай дапамогай. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Мінсацпалітыкы.

«Згодна з артыкуламі 4 і 5 Закона Украіны «Аб гуманітарнай дапамозк» з улікам ініцыятывы прэзідэнта Украіны П. Парашэнка адносна атрымання гуманітарнай дапамогі ў рамках міжнароднай гуманітарнай місіі пад эгідай Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа прызнаць груз гуманітарнай дапамогай згодна з дадаткам», - гаворыцца ў дакуменце.

Гуманітарны груз складаецца з тавараў агульнай вагой 1856,3 тоны.

Атрымальнікам гуманітарнага грузу з'яўляецца місія Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа ва Украіне. Груз будзе перамешчаны прадстаўнікамі МКЧК ва Украіну праз пункт пропуску БАПП Данецк, гаворыцца ў лісце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?