Сітуацыя ў зоне АТА за апошнія суткі ўскладнілася. Пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбуку напісаў камандзір батальёна «Данбас» Сямён Сяменчанка.

«У апошнія дні, нягледзячы на дзіўныя мантры СМІ —»баевікі ў агоніі ўжо разбягаюцца» — сітуацыя наадварот eскладнілася. Ідуць сур'ёзныя баі на Саўр-Магіле, тэрарысты контратакуюць. Страляюць у Мар'інцы, пастаянна працуюць па нас градам у Моспіне. Раптам у небе распускаюцца кветкі парываў і гук касет,

і ты ўжо бяжыш разам з генералам, картай і механікам, не паспеўшы надзець боты да бліжэйшай хованкі. Калі паспеў, малайчына. Носам плюх туды. А там вада і кавуновыя коркі. Плаваюць. А не паспеў, плаваеш ты. Сярод корак», - напісаў ён.

«На днях зайшлі некалькі дзесяткаў адзінак бранетэхнікі і больш за 1000 чал «падрыхтаваных у лагерах РФ па 4-месячнай праграме». Нас рыхтавалі месяц.:(. А колькі там яшчэ гэтай швалі рыхтуюць, ведае толькі чорт і вялікі Пу», — дадаў Сяменчанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?