КДБ распаўсюдзіў па СМІ і сацыяльных сетках папярэджанне аб небяспецы вярбоўкі грамадзян Беларусі прадстаўнікамі «сепаратыстаў» Данбаса, паведамляе радыё «Свабода».
«Апошнім часам пачасціліся выпадкі спроб вярбоўкі неўстаноўленымі асобамі грамадзян Рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў баявых дзеяннях у складзе «народнага апалчэння» непрызнаных рэспублік паўднёвага ўсходу Украіны. Дадзеныя асобы пры гэтым могуць апеляваць да вашых патрыятычных пачуццяў, а таксама абяцаць значнае грашовае ўзнагароджанне», — гаворыцца ў папярэджанні.
КДБ нагадвае, што баявыя дзеянні на тэрыторыі суседняй сяброўскай дзяржавы не падтрымліваюцца прэзідэнтам і ўрадам Рэспублікі Беларусь, а таксама папярэджвае грамадзян аб крымінальнай адказнасці па артыкуле «найміцтва» — ад трох да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці, паводле беларускага заканадаўства.
Пра выпадкі такой вярбоўкі просяць паведамляць на тэлефон даверу КДБ.
Пазней з'явілася інфармацыя, што КДБ не мае дачынення да такіх абвестак.