Міністр замежных справаў Украіны Павал Клімкін паведаміў, што магілу Сцяпана Бандэры ў Мюнхене спрабавалі раскапаць, зламалі крыж.

Так выглядала магіла раней.

Так выглядала магіла раней.

Так выглядае цяпер.

Так выглядае цяпер.

Кіраўнік МЗС Украіны Павел Клімкін расказаў, што вандалы зламалі крыж на магіле і спрабавалі яе раскапаць.

«Магілу Бандэры ў Мюнхене не падарвалі. Вандалы зламалі крыж і пачалі раскопваць магілу. Консул і паліцыя ўжо там», — гаворыцца ў паведамленні Клімкіна ў Twitter.

Ён таксама паабяцаў, што «справу буду кантраляваць асабіста і папрашу калегу Штайнмаера [Клімкін зараз у Берліне, дзе сустракаецца з кіраўніком МЗС Германіі і расійскім міністрам Лаўровым — НН] таксама падтрымаць нас. Нямецкая паліцыя павінна спрацаваць».

Бандэра быў лідарам Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў, што са зброяй у руках змагалася за незалежнасць Украіны супраць акупантаў, якімі яна лічылі і палякаў, і саветаў, і немцаў.

У 1941 годзе нацысты арыштавалі яго, і ён да канца вайны сядзеў у канцлагеры Заксэнхаўзэн. Забіў яго ў 1959 годзе агент савецкага КГБ, які пасля пакаяўся ва ўчыненым і перабег на Захад.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?