Першая лэдзі Украіны Марына Парашэнка з'явілася на вокладцы моднага жаночага часопіса.
52-гадовая жонка прэзідэнта стала галоўнай гераіняй вераснёўскага нумара часопіса «Elle Украіна».
«Ідэя зрабіць здымку нарадзілася, як толькі сталі вядомыя вынікі выбараў», — кажа галоўная рэдактарка часопіса Соня Забуга.
Здымкі праходзілі 27 чэрвеня — у дзень падпісання эканамічнай часткі Асацыяцыі з ЕС. Месцам быў абраны Дом з хімерамі.
Марына Парашэнка на ўсіх фота апранутая ў вопратку ад украінскіх дызайнераў.
Фатаграфаваць першую лэдзі была запрошаная Хайфа Вьёлерс Олсэн з Даніі, якая не так даўно здымала для ўкраінскага «Elle» Наомі Кэмпбэл.
Цікава, што гэты нумар замовілі дыстрыб'ютары часопіса ў Данецку і Крыме, ведаючы, хто будзе на вокладцы.





