Кіраўнікі краін-удзельніц Мытнага саюза Расіі, Беларусі і Казахстана пацвердзілі гатоўнасць сустрэцца з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам.

Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі заявіў Надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь ва Украіне Валянцін Вялічка.

«Пуцін, Назарбаеў і Лукашэнка пацвердзілі (гатоўнасць сустрэнецца з Парашэнкам), гэта перададзена нашым прэзідэнтам і даведзена да прэзідэнта Украіны Пятра Аляксеевіча Парашэнкі», — заявіў Вялічка.

Пасол адзначыў, што дата і канкрэтны фармат правядзення такой сустрэчы пакуль не ўзгодненыя бакамі. У прыватнасці, разглядаецца магчымасць удзелу ў сустрэчы дэлегатаў ЗША ці еўрапейскіх краін.

«Яны б хацелі, каб, калі гэтая сустрэча адбудзецца, то былі б прадстаўнікі ЗША, або Савета Еўропы. Калі будзе дасягнута пагадненне па фармаце гэтай сустрэчы ў перагаворным працэсе, тады пра гэта абвесцяць. Гэта даведзена да кіраўніцтва Украіны», — сказаў Вялічка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?