Беларуская арганізацыя «Фонд развіцця Брэсцкай крэпасці» атрымае больш за $100 тыс. на інвентарызацыю і дакументацыю знешніх фартоў і ўмацаванняў крэпасці Брэст-Літоўск, якія не ўваходзяць у склад мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой», паведамілі ў пасольстве ЗША.

Фонд развіцця Брэсцкай крэпасці атрымае гэта фінансаванне, стаўшы адным з пераможцаў прэстыжнага сусветнага конкурсу ў рамках «Пасольскага фонду захавання культурнай спадчыны» ў 2014 годзе.

«Пасольскі фонд захавання культурнай спадчыны» з'яўляецца праграмай Дзяржаўнага дэпартамента ЗША, якая ажыццяўляецца больш чым у 125 краінах і накіравана на захаванне матэрыяльных і нематэрыяльных аб'ектаў, што прадстаўляюць культурна-гістарычную каштоўнасць.

Ва установе паведамілі, што з 2001 года партнёрамі фонду станавіліся Нацыянальная бібліятэка Беларусі, музей Марка Шагала, Віцебскі арт-цэнтр, група «Стары Ольса» і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. «Пасольства таксама з задавальненнем адзначае традыцыі супрацоўніцтва з Брэсцкай вобласцю па захаванні культурна-гістарычнай памяці, пачатак якому быў пакладзены сумесным праектам па аднаўленні дома-сядзібы Тадэвуша Касцюшкі пад Косава ў Івацэвіцкім раёне, і пастаяннай падтрымкай адкрытага ў ім музея экспанатамі і абсталяваннем», - адзначылі ў дыппрадстаўніцтве.

Таксама пасольства ЗША разлічвае на працяг супрацоўніцтва з беларускімі партнёрамі па пошуку і захаванні культурнай спадчыны рэгіёна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?