«Школа інавацыйных менеджараў» можа з'явіцца ў Беларусі ў наступным годзе. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шумілін.

«У нас не хапае ў краіне інавацыйных менеджараў. Таму я лічу, што ў наступным годзе ў Беларусі можа быць створана так званая школа для вундэркіндаў, школа інавацыйных менеджараў, куды мы адбяром 20-30 таленавітых маладых людзей, якія разбіраюцца па розных напрамках і ў тэхніцы, і ў навуцы. І правядзём для іх спецыялізаванае навучанне не толькі ў Беларусі, навучым таму, як будаваць інавацыйны бізнес, таму што мала мець ідэю і яе тэхнічнае рашэнне, важна ўсё правільна арганізаваць», — растлумачыў старшыня ДКНТ.

Акрамя таго, у наступным годзе групу беларускіх студэнтаў плануецца накіраваць на вучобу ў летнюю школу фонду «Сколкава», дзе займаюцца пытаннямі рэалізацыі інавацыйных праектаў. «Мы з БРСМ і іншымі арганізацыямі пачнём фарміраваць групы для магчымасці нашых студэнтаў прайсці там навучанне», — расказаў старшыня ДКНТ. Паводле яго слоў, згодна з існуючымі дамоўленасцямі для Беларусі навучанне будзе бясплатным. «Гэта добрая магчымасць атрымаць адукацыю для арганізацыі інавацыйнага бізнесу. У Расіі чытаюць лекцыі вядомыя менеджары з усяго свету», — канстатаваў Аляксандр Шумілін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?