Расійскі канал «Улыбка ребенка» звярнуўся да антыўкраінскай прапаганды і прадэманстраваў мульцік, у якім Украіна бамбуе Данбас.

Відэа пачынаецца з дзіцячых малюнкаў мірнага жыцця, якое разбурыла, як гэта сцвярджаюць аўтары мультфільма, украінская армія. Ролік пераконвае, што менавіта яна бамбіла гарады і мірных жыхароў Данбаса. Бягучым радком праходзіць лозунг: «Выратуйце жыхароў Данбаса ад украінскай агрэсіі».

Як паказана ў тытрах мульцік «Аднойчы наша жыццё змянілася» стварылі мастак-аніматар Аляксей Балашоў і некалькі дзясяткаў дзяцей, выехалі з Данбаса падчас правядзення АТА і зараз жывуць у пункце часовага размяшчэння «Піянер» у Растоўскай вобласці ў Расіі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?