28 лістапада на паседжаньні парлямэнту была высунутая ініцыятыва матэрыяльна заахвочваць працаўнікоў, якія цягам году ні разу не былі на бальнічным.

На думку дэпутатаў, гэта значыць, што такія людзі дбаюць ня толькі пра сваё здароўе, але і пра інтарэсы дзяржавы, якое нясе страты ад хваравітых беларусаў.

Падтрымкі з боку міністра эканомікі Мікалая Зайчанкі прапанова дэпутатаў не знайшла — у бюджэце на гэта няма сродкаў. Аднак чыноўнік ўсур’ёз прапанаваў задумацца пра гэта кіраўнікам асобных суб’ектаў гаспадараньня — прапанова добрая, упэўнены ён, і кіраўнікі могуць такім чынам заахвочваць здаровых працаўнікоў.

АФН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0