Судовы разбор па гэтай справе праводзіцца ў закрытым фармаце з 5 лістапада. З 14 лістапада ў ім удзельнічае З.Ломаць. 19 лістапада ў СМІ з’явілася інфармацыя, што ў судзе быў дапытаны былы старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Сцяпан Сухарэнка, аднак афіцыйна яна не пацвердзілася.
Нагадаем, па гэтай справе да адказнасці прыцягваюцца тры супрацоўнікі КДБ і адзін — Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі. Ім інкрымінуецца перавышэнне ўлады і службовых паўнамоцтваў з прымяненнем гвалту (частка 2 артыкула 455 КК). Два абвінавачаныя знаходзяцца пад вартай, два — пад падпіскай аб нявыездзе.
Інцыдэнт з З.Ломацем адбыўся ў Магілёве летам гэтага года.