Пракуратура Фрунзенскага раёна Мінска санкцыянавала зняволенне пад варту 29-гадовага мінчука, выкрытага ў крадзяжы ровара.

За суткі ў Мінску выкрадаюць каля 10 ровараў, і гэта ўжо становіцца праблемай для горада.

Як паведаміў намеснік пракурора раёна Андрэй Карабельнікаў, абвінавачваны раней быў шэсць разоў судзімы за крадзяжы, хуліганства, неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за дробныя правапарушэнні. Ен учыніў злачынства 15 жніўня на вуліцы Прытыцкага ў Мінску. Некалькі гадоў таму вызваліўшыся са зняволення, ён нідзе не працаваў, быў моцна залежны ад алкаголю. 

Ровар мужчына выкраў у пад'ездзе дома свайго сябра. Транспартны сродак быў прыкаваны тросам. Каб яго перарэзаць, абвінавачваны не паленаваўся схадзіць дамоў за кусачкамі, а затым на выкрадзеным паехаў у ГЦ «Ждановічы». Тут ён прапаноўваў ровар усім без разбору, чым і прыцягнуў увагу міліцыі.

Ужо пасля затрымання мужчына заявіў, што хоча за краты, таму што не можа не піць, не можа не красці для таго, каб зарабляць на алкаголь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?