Расейскі ўрад выключыў са санкцыйнага спісу безлактозное малако, малявак ласося і стронгі, насенную бульбу, цыбулю, гібрыдную цукровую кукурузу, біялагічна актыўныя дабаўкі (БАДы).
Пастанова ўрада падпісана прэм'ерам Дзмітрыем Мядзведзевым.
Пра тое, што гэтыя прадукты будуць выведзеныя з-пад санкцый, яшчэ тыдзень таму казаў віцэ-прэм'ер Аркадзь Дварковіч. У той жа час ён казаў, што прадуктовыя рытэйлеры ўжо знайшлі замену палове забароненых да імпарту ў Расію прадуктаў.
0
0
0
0
0
0