Расейскія СМІ назвалі «вандаламі» маладых людзей, якія ўпрыгожылі маскоўскі гмах украінскім сьцягам, і апублікавалі іх імёны.

Па дадзеных крыніцы ў праваахоўных органах, падазраваныя — Пограбаў Аляксандр 1981 года нараджэння, Шыракажухаў Аляксей 1988 года нараджэння, Караткова Яўгенія 1988 года нараджэння і Ляпёшкіна Ганна 1989 года нараджэння. Іх затрымалі на 48 гадзін.

Нагадаем, што напярэдадні невядомыя размалявалі савецкую зорку на даху шматпавярховіка на Кацельніцкай набярэжнай у Маскве ў жоўта-блакітныя колеры і ўзнялі над ёй ўкраінскі сцяг.

У сеціве таксама з'явіліся фоты, якія нібыта належаць затрыманым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?