Пайшоў з жыцця Антон Буслоў, паведамляе расійскае выданне newtimes.ru. Яму быў 31 год. Антон быў вядомы інжынер-фізік, журналіст.

«Гадзіну таму, каля 20:00 паводле маскоўскага часу, не стала Антона Буслова. Ён пісаў свой дзённік з лістапада 2012 года. У мінулы нумар не змог: за яго напісаў брат Дзмітрый. Мы чакалі ад яго калонку і ў нумар, які мы зараз рыхтуем. Мы ведалі, што гэта будзе развітальная калонка. Ён не паспеў яе напісаць».

Антон у ЖЖ вёў папулярны блог пад назвай «Эксперыментальны падвал пад напругай», у якім падрабязна апісваў сваё змаганне ў Расіі і ЗША з ракам, даваў парады практычнага і фінансавага характару.

Нейкі час здавалася, што ён перамог хваробу, але летам яна ўзяла рэванш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0