Луганскія баевікі збілі штурмавік узброеных сіл Украіны Су-25.
Пра гэта ў эфіры канала 112 заявіў спікер СНБА Андрэй Лысенка.
Ён заявіў, што самалёт збілі падчас выканання баявога задання.
«Ён упаў. Пакуль яшчэ невядомы лёс пілота», — распавёў Лысенка.
Як паведамляла мясцовае выданне Іnformator.lg, самалёт збілі ў небе каля Навасветлаўкі каля 18-й.