Карпарацыя Google разглядае магчымасць стварэння спецыяльных версій уласных сэрвісаў для дзяцей, малодшых за 13 год.

Аб гэтым піша The Information са спасылкай на крыніцу, знаёмую з планамі кампаніі. Распрацоўка будзе распаўсюджвацца на такія сэрвісы, як відэахостынг YouTube, пошта Gmail, а таксама інтэрнэт-пошук праз Google.

Згодна з амэрыканскім законам аб абароне прыватнасці дзяцей у сеціве, вэб-платформы абмяжоўваюць рэгістрацыю ў онлайн-сэрвісах дзяцей, малодшых за 13 год. Для атрымання доступу патрабуецца дазвол бацькоў на ўваход альбо рэгістрацыю на сайтах. Дадзеная забарона дазваляе пазбегнуць збору і захоўвання асабістых дадзеных дзяцей для далейшага выкарыстання пры паказе кантэкстнай рэкламы.

Як юрыдычна Google зможа абысці забарону, не ўдакладняецца. Паводле інфармацыі выдання, распрацоўка будзе прадугледжваць рэжым, пры якім бацькі змогуць наладзіць уліковыя запісы дзяцей. Акрамя таго, меркаваныя характарыстыкі ўключаюць у сябе панэль для бацькоў, каб кантраляваць дзейнасць дзяцей.

У Google адмовіліся каментаваць інфармацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?