Прыйшла яблычная пара, мінуў Яблычны Спас.

У фэйсбуку вэб-рэдактара Андрэя Кузнечыка натыкнуўся на наступны допіс:

«На Камароўцы белы наліў за 20 тысяч. Так і стала перад вачыма вёска з засыпаным белым налівам садам, які не елі, бо былі малінаўкі і карабкоўкі.

А карабковак і малінавак на Камароўцы няма. Карабковак, найсмачнейшых яблык у свеце, я ўвогуле пасля сваёй вёскі нідзе не сустракаў».

Родавая вёска Кузнечыка — у Сеннненскім раёне. У каментах сталі высятляць, што за карабкоўкі, бо ніхто такой назвы не чуў. «Гэта малы салодкі, найсмачнейшы ў свеце летні яблык, беларускі далікатэс», — растлумачыў Андрэй.

Я адразу пагадзіўся, што найсмачнейшымі яблыкамі з дзяцінства былі ранэткі — таксама малыя і салодкія. Такія паласатыя, цвёрдыя яблыкі, без кіслінкі, памерам з шарык для гольфа (не гуляў, але трымаў у руках). Раслі ў суседзяў у глыбіні сада. У калгасным садзе такіх, вядома, не было. Якое было шчасце ў жніўні з’есці гэтых яблык.

Памятаю, аднойчы прывёз гэтых ранэтак у рэдакцыю з вёскі. Тагачасная вярстальніца сказала з захапленнем: «Якія смачныя гэтыя фігнюшкі!»

А як у вас называлі гэтыя яблыкі? І якія гатункі яблыкаў вы лічыце самымі смачнымі?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?