На паўднёвым захадзе Масквы ў раёне вуліцы Рэмізава, каля метро «Нагорная», вышку лініі электраперадач перафарбавалі ў колеры сцяга Украіны, паведамляе Газета.ru.

Нагадаем, напярэдадні, у ноч на 20 жніўня залатая зорка на шпілі будынка на Кацельніцкай набярэжнай была часткова пафарбавана ў сіні колер, а зверху быў узняты ўкраінскі сцяг. Паліцыя затрымала па справе двух маладых людзей і двух дзяўчат, якія спусціліся з будынка на парашутах. Аўтарам акцыі на гмаху пагражае да сямі гадоў зняволення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0