У Лунінецкім раёне прафілактычнае лячэнне супраць шаленства праходзіць трохгадовы хлопчык, якога падрапала ліса. 

Як паведаміла загадчыца аддзела эпідэміялогіі Лунінецкага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Галіна Канапацкая, днём 14 жніўня дзіця разам з бацькамі адпачывала на беразе ракі недалёка ад вёскі Міжлессе. Ліса, якая падышла, скокнула на хлопчыка і падрапала яму твар. 

Бацькі дзіцяці (жыхары вёскі Міжлессе) забілі жывёлу. Затым яны звярнуліся па дапамогу ў Лунінецкую цэнтральную раённую бальніцу, дзе хлопчыку ўвялі антырабічны імунаглабулін і прызначылі курс прафілактычных прышчэпак супраць шаленства. 

Пра здарэнне было паведамлена ў раённую ветэрынарную службу. Паколькі ў лісы была разбітая галава, а дыягназ шаленства ўстанаўліваецца пасля даследавання галаўнога мозгу, супрацоўнікі ветслужбы пасля правядзення спецыяльных мерапрыемстваў пахавалі жывёлу. 

Паводле слоў Канапацкай, з пачатку года ў рэгіёне па медыцынскую дапамогу ў сувязі з укусамі жывёл звярнуліся 70 чалавек (у іх ліку 26 — дзеці ва ўзросце да 18 гадоў). Выпадкаў укусаў людзей шалёнымі жывёламі ў Лунінецкім раёне з 2012 года зафіксавана не было. 

Паводле звестках выконваючага абавязкі загадчыцы аддзела эпідэміялогіі Брэсцкага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Алены Падушкінай, за шэсць месяцаў гэтага года ў вобласці па дапамогу да медыкаў у сувязі з укусамі жывёл звярнуліся 1.100 чалавек (сярод іх 319 дзяцей ва ўзросце да 14 гадоў). Антырабічныя прэпараты былі прызначаны 781 пацярпеламу, у іх ліку 17, якія кантактавалі з шалёнымі жывёламі. 

За гэты перыяд часу ў Брэсцкай вобласці выяўлены 23 факты шаленства жывёл: 15 — у ліс, тры — у свойскіх сабак, па два — у янотападобнага сабакі, дамашніх катоў і адзін — у казляняці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?