Галоўнае ўпраўленне Следчага камітэта расследуе карупцыйную справу ў дачыненні да намесніка старшыні Шклоўскага райвыканкама, які курыруе пытанні будаўніцтва і камунальнай гаспадаркі.
Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова, у дачыненні да намеснік старшыні распачата справа на падставе часткі 3 артыкула 424 (злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі), што звязана з пытаннямі, якія курыруе чыноўнік.
Мера стрымання ў дачыненні да яго не ўжывалася, адзначыла афіцыйны прадстаўнік.