Пра гэта міністр замежных спраў Каралеўства Нідэрланды Франс Цімерманс, які знаходзіцца ва Украіне з рабочым візітам, заявіў на сустрэчы з міністрам замежных спраў Украіны Паўлам Клімкіным.

Асноўная ўвага падчас сустрэчы была прысвечана сітуацыі на Данбасе і практычным мерам украінскага боку і міжнароднай садружнасці па яе ўрэгуляванні.

У гэтай сувязі Цімерманс заявіў пра гатоўнасць Нідэрландаў аказваць садзейнічанне Украіне ў аднаўленні інфраструктуры Данбаса і спрыяць у пераадоленні гуманітарнага крызісу ў рэгіёне.

Асобна падчас перамоваў гаворка ішла аб узаемадзеянні дзвюх краін у пытаннях еўрапейскай інтэграцыі Украіны, у прыватнасці, у кантэксце імплементацыі Пагаднення аб асацыяцыі паміж Украінай і ЕС і рэалізацыі другой фазы Плана дзеянняў ўвядзення бязвізавага рэжыму паездак грамадзян Украіны ў ЕС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?