Самаабвешчаная «Данецкая народная рэспубліка» адмаўляецца прымаць гуманітарную дапамогу, накіраваную ўкраінскай уладай у раёны, пацярпелыя ад баявых дзеянняў, паведамляе прэс-служба «ДНР».

Раней з Кіева, Харкава і Днепрапятроўска адправіліся калоны з гуманітарным грузам для жыхароў Данбаса.

Прарасійскія сепаратысты называюць украінскую гуманітарную дапамогу «прапагандысцкай акцыяй».

Як сказана ў заяве «Вярхоўнай рады ДНР», «народ Данецкай Народнай Рэспублікі» не прыме дапамогі, нягледзячы на гуманітарную катастрофу.

У заяве значыцца, што «ДНР» адмовіцца ад гэтай дапамогі, нават калі яна «цынічна будзе завэлюмаваная пад місію Міжнароднай Арганізацыі Чырвонага Крыжа».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?