Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся сёння з развіццём аграэкатурызму на прыкладзе аграсядзібаў Валожынскага раёна.

«Самае галоўнае для нас, што фармуецца цэлая кагорта уласнікаў, — сказаў ён. — І гэта не тое, што ў кагосьці адабралі, падзялілі, і з'явілася прыватная ўласнасць, а гэта людзі, якія ўласнымі рукамі ўсё гэта стварылі. І добра, што такія людзі ёсць, і чым іх больш, тым мацнейшая незалежнасць краіны».

Лукашэнка агледзеў аграсядзібы, азнаёміўся з умовамі для адпачынку.

Гаспадары сядзіб падзякавалі кіраўніку дзяржавы за створаныя ў краіне спрыяльныя ўмовы для развіцця аграэкатурызму. Аднак Лукашэнка заўважыў: «Гэта я вам павінен дзякаваць, што вы ратуеце Беларусь. Загубіць гэта — краіны не будзе».

Ён лічыць, што такі від адпачынку з году ў год будзе ўсё больш запатрабаваны.

«Усе хочуць цішыні, усе стаміліся ад гвалту, мітусні. А Беларусь, так сталася, ціхае месца», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?