Пасольства ЗША ў Мінску пашырае візавыя паслугі для грамадзян, якія звяртаюцца за працягам/абнаўленнем віз, што выдаюцца на аснове ўхваленай петыцыі. 

Як адзначаецца ў распаўсюджанай 22 жніўня заяве пасольства, 8 верасня пачнецца прыём зваротаў на працяг/абнаўленне неіміграцыйных віз катэгорый H (часовае працаўладкаванне), L (перавод у межах адной кампаніі), O (асобы з выдатнымі здольнасцямі), P (спартсмены, артысты, дзеячы мастацтваў) і R (рэлігійныя дзеячы). 

Для звароту за працягам/абнаўленнем віз у названых катэгорыях заяўнікі павінны працаваць на таго ж работадаўцу і мець папярэднюю візу той жа катэгорыі, з моманту заканчэння дзеяння якой прайшло не больш чым 12 месяцаў.

Тыя, што звяртаюцца паўторна па візы катэгорый H, L, P, O і R у Мінску, павінны кіравацца стандартнай працэдурай звароту па неіміграцыйныя візы. 

З самой працэдурай можна азнаёміцца на сайце пасольства па адрасе

Тыя, што звяртаюцца па візы катэгорый F, M, і J, грамадзяне 70 гадоў і старэй, а таксама іншыя катэгорыі грамадзян, указаныя на сайце пасольства, па-ранейшаму змогуць звяртацца па візы ў Мінску. 

Усе іншыя грамадзяне, якія не трапляюць пад пералічаныя вышэй катэгорыі грамадзян і віз, павінны і далей звяртацца па візы ў пасольствы ЗША ў суседніх краінах. 

«Пасольства ЗША ў Мінску разгледзіць іншыя катэгорыі на прадмет пашырэння аказання візавых паслуг у будучыні», — адзначаецца ў заяве дыппрадстаўніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?