Мінск і Мурманск падпісалі дагавор аб устанаўленні пабрацімскіх сувязей, паведамілі ў прэс-цэнтры Мурманскай адміністрацыі.

«Устанаўленне пабрацімскіх сувязей паміж гарадамі-героямі Мінскам і Мурманскам — гэта не толькі значныя перспектывы супрацоўніцтва, але і развіццё ўжо існуючых адносін, што спрашчае пошук партнёраў, абмен вопытам, развіццё інвестыцыйнай дзейнасці і рэалізацыю сумесных праектаў», — адзначылі ў прэс-цэнтры.

Сувязь паміж гарадамі мае амаль стагадовую гісторыю. Беларусы ў 1914-1916 гадах прымалі ўдзел у будаўніцтве чыгункі, якая ў далейшым злучыла Петразаводск і створаны ў 1916 годзе Раманаў-на-Мурмане — будучы Мурманск. У савецкія часы многія мінчане абаранялі Мурманск у Вялікую Айчынную вайну, прымалі ўдзел у аднаўленні горада і асваенні Паўночнага марскога шляху.

Мурманская вобласць займае сёмае месца сярод расійскіх рэгіёнаў па колькасці пражываючых беларусаў: іх на Кольскім паўвостраве амаль 12 тыс. чалавек. У вобласці дзейнічае некалькі грамадскіх арганізацый беларусаў. Наладжаны цесныя шэфскія сувязі некаторых рэгіёнаў Беларусі і караблёў Паўночнага флоту, на якіх нясуць ваенна-марскую службу амаль тысячу этнічных беларусаў. У прыватнасці, Мінск шэфствуе над ракетным крэйсерам «Маршал Усцінаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?