СТАА «МТС» павышае кошт паслуг сувязі і спыняе абслугоўванне некаторых тарыфных планаў з 1 верасня 2014 года, паведамілі ў прэс-службе аператара.

«Карэкціроўка абумоўлена ўзроўнем інфляцыі, ростам курса долара і закране штомесячную плату, галасавыя выклікі ўнутры сеткі і на нумары іншых аператараў на большасці тарыфных планаў, паслуг роўмінгу, а таксама праграмы «МТС-Бонус», — паведамілі ў прэс-службе.

Пры гэтым не зменяцца кошт мабільнага інтэрнэту і ўмовы платы за набытае ў растэрміноўку абсталяванне. Ранейшымі застануцца і ўмовы для карыстальнікаў сацыяльных тарыфных планаў «Блізкі. Для пенсіянераў», «Асаблівы» і «Дзіцячы».

Як адзначылі ў прэс-службе, пасля падаражання расходы абанентаў МТС на паслугі сувязі ў сярэднім павялічацца на 6 працэнтаў.

З 1 верасня МТС спыняе абслугоўванне тарыфных планаў «Джынс 007» і «Супер Джынс» па прычыне страты іх актуальнасці. Тарыфікацыя паслуг для гэтых абанентаў будзе праходзіць па ўмовах тарыфаў «Джынс 007 61» і «Супер Джынс 61» адпаведна.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру