Вядомы ўкраінскі спартсмен-руфер Грыгорый (Mustang Wanted) напісаў прызнанне ў сваім Facebook

«Дарагія суайчыннікі, паважаныя расіяне, а таксама доблесныя ахоўнікі правапарадку горада Масквы. Я, Грыгорый (ён жа Mustang Wanted), грамадзянін Украіны, вымушаны не дзеля краснага слоўца зрабіць прызнанне, накіраванае на вызваленне абвінавачаных у хуліганстве невінаватых расійскіх грамадзян, якія маюць усе шанцы стаць ахвярамі шырока вядомага сваёй справядлівасцю расійскага правасуддзя.

Я і ёсць той самы чалавек, які ў парыве шчырых патрыятычных пачуццяў забраўся на дах вышыннага дома на Кацельніцкай набярэжнай, і перафарбаваў зорку ў колеры нашага роднага ўкраінскага сцяга, а затым там жа падняў сцяг незалежнай Украіны, пра што ў мяне маюцца фота і відэадоказы.

Гэты працэс аказаўся даволі працаёмкім і заняў у мяне практычна ўсю ноч, скончыў я сваю працу каля 6 раніцы і з радасцю адправіўся спаць.

Грамадзяне Расіі, супраць якіх цяпер распачалі крымінальную справу і якім свеціць 7 гадоў, мною не былі заўважаныя ў гэты час на даху будынка, і варта адзначыць, што мы з імі нават не знаёмыя. Ну як вядома Расійскі суд - самы справядлівы суд у свеце!

Прызнаю сябе вінаватым у «хуліганстве» і гатовы паўстаць перад гэтым самым судом у абмен на вызваленне выдатнай смелай ўкраінскай дзяўчыны - Надзеі Саўчанкі.

Яна дакладна ні ў чым не вінаватая, а я — хоць зорку пафарбаваў

Свой учынак лічу арт-перформансам і прысвячаю яго Дню Незалежнасці Украіны, а таксама ўсім хлопцам, якія абараняюць зараз маю Радзіму!»

Слава Україні! З павагай, Грыша Mustang Wanted.

***

Нагадаем, што раніцай у сераду стала вядома, што на Кацельніцкай набярэжнай у Маскве, на адным з самых высокіх дамоў расійскай сталіцы, узняты ўкраінскі сцяг, а частка жоўтай зоркі пафарбавана ў блакітны колер, такім чынам яна набыла колеры ўкраінскага сцяга. Пазней былі затрыманыя два хлопцы і дзве дзяўчыны, якіх падазраюць у здзяйсненні акцыі, ім пагражае да сямі гадоў зняволення.

Аляксандр Пограбаў, Ганна Ляпёшкіна, Аляксей Шырокажухаў і Яўгенія Караткова адмаўляюць сваю віну і сцвярджаюць, што яны проста хацелі здзейсніць скачок з парашутам.

 Грыгорый (Mustang Wanted) — вядомы руфер, чалавек, які ўздымаецца на хмарачосы і збудаванні. Яму 27 гадоў. Ён залазіў на высоткі і масты не толькі ва Украіне, але і ў еўрапейскіх краінах, у тым ліку ў Вене, Браціславе і Берліне.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру