фота Андрэя Вялікага, zaxid.net

фота Андрэя Вялікага, zaxid.net

10-гадовы львавянін Тарас Кроцька перадаў 1300 грыўняў (каля 100 даляраў) для дапамогі ўкраінскай арміі. Грошы хлопчык прынёс на радыёстанцыю, якая зладзіла кампанію збору сродкаў на дапамогу байцам АТА.

Хлопчык пакінуў запіску, у якой растлумачыў, што 1300 грыўняў яму падарылі сваякі на дзень нараджэння на планшэт, а ён вырашыў аддаць іх на бронекамізэлькі для ўкраінскіх вайскоўцаў.

Пасля таго, як пра ўчынак Тараса дазналіся, з'явілася нямала ахвотных аддзячыць хлопцу — падарыць планшэт.

Па словах вядучага радыёстанцыі «Львоўская хваля» Андрэя Вялікага, па стане на раніцу пятніцы пагадзіліся 22 чалавекі і кампаніі, якія хочуць купіць яму планшэт.

Аналагічны ліст прыйшоў, у прыватнасці, і ў рэдакцыю ZAXID.NET. Чалавек не ўказвае ў лісце свайго імя, аднак просіць даць яму адрас Тараса і даведацца мадэль планшэта, пра які марыў хлопец.

«Такія дзеці не павінны заставацца без сваёй мары», — адзначыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0