У сталічным Цэнтральным дзіцячым парку імя Максіма Горкага 23-24 жніўня праходзіць ІІІ Міжнародны кулінарны фестываль Смачнага блога.

Прадстаўнікі Гільдыі кухараў і шэф-кухараў Беларусі праводзяць майстар-класы, у часе якіх дзеляцца сакрэтамі прыгатаваня нацыянальных страў розных краін.

У рамках фестывалю таксама праходзіць рэспубліканскі турнір «Залаты кіцель - 2014» на званне найлепшага кухара Беларусі. Для спаборніцтва арганізавана адкрытая кухня на восем працоўных месцаў, а ў якасці суддзяў выступаюць майстры кулінарнага мастацтва Расіі і Украіны.

Як расказаў БелаПАН каардынатар конкурсу Сяргей Назарук, гэта прафесійны турнір з удзелам найлепшых кухараў з усёй краіны. Яго пераможца будзе ўзнагароджаны двухтыднёвай стажыроўкай у Малайзіі і сертыфікатам на бясплатнае навучанне ў кіеўскай Кулінарнай акадэміі. Прызёры будуць заахвочаны медалямі і прызамі. Для кухараў гэта вялікі этап асабистага прафесійнага росту: дзякуючы ўдзелу ў падобных турнірах яны маюць магчымасць атрымаць рэкамендацыі і заўвагі ад спецыялістаў найвышэйшага ўзроўню. Заданне канкурсантам - прыгатаваць гарманічна камбінаваную рэстаранную страву, асновай якой з'яўляецца птушка, рыба ці мяса.

У нядзелю адбудуцца конкурсы кулінараў-аматараў і медыяперсон — артыстаў, спартсменаў, тэлевядучых.

Для гледачоў падрыхтавана таксама разнастайная музычная і конкурсная праграма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?