У Вільні ў суботу з поспехам прайшоў развітальны канцэрт беларускага гурту «Ляпіс Трубяцкі», на які сабраліся некалькі тысяч чалавек. Міхалок скончыў выступ песняй «Беларусь freedom» і песняй Свежы вецер». Хачу каб песня збылася, многія мае песні збываюцца, заўважыў ён, і яна прынесла нам вецер свабоднага жыцця: «Хай усё будзе добра».

Таксама вялікі канцэрт будзе дадзены ў Кіеве 26 жніўня, затым канцэрт — у Пецярбургу. Міхалок раней заявіў пра роспуск гурту з 1 верасня. «Але песні застануцца», — канстатаваў ён учора.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?