Камерунскі футбаліст Альбер Эбасэ, які выступаў у Алжыры за мясцовы клуб «Кабілія», памёр пасля таго, як пасля матчу яму ў галаву трапіў прадмет, кінуты заўзятарамі з трыбун.

У ходзе гульні «Кабіліі» з клубам «УСМ Алжыр» 24-гадовы форвард забіў адзін мяч у вароты суперніка.

Алжырскія СМІ паведамляюць, што падчас вяртання каманды ў распранальню фанаты пачалі закідваць футбалістаў камянямі.

Эбасэ быў дастаўлены з траўмай галавы ў бальніцу, пасля чаго памёр.

Міністэрства ўнутраных спраў Алжыра распарадзілася аб расследаванні інцыдэнту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?